Беларуская мова


Красавік

Правер сябе па тэме "Гукі і літары"

1. Устаў, дзе трэба,  літары т або ц.

Розныя дзе_і жыву_ь на плане_е - белыя, жоў_ыя, чорныя дзе_і. (А. Вольскі)

2. Устаў, дзе трэба,  літары д або дз.
У _упле  _уба  _яцел   _юбаю   лічынак  _астае.

3. Змяні слова ў дужках, як патрабуе сэнс.
Птушка прыгожая ў (палёт).
Па (работа) майстра пазнаюць.
Рыба плавае ў (вада).
Буракі растуць на (града).

4. Устаў прапушчаныя літары.
Ш_шка, вяч_ра, нарадж_нне, ж_ццё, р_спубліка, ш_ранькі, луж_на, дождж_к, ч_равікі, ц_гла, ц_гляны, дж_ла, ж_хары, вож_к.

5. Падбяры праверачныя словы і ўстаў прапушчаныя літары.
Дзе_ (_____) Антось злавіў ры_ку (______).
Усе сце_кі  (______) і даро_кі  (______) замяло снегам.
Лё_кі  (______) ветрык калыхаў бяро_кі  (______).
Дзя_ька  (______) Жэня і Андрэйка  адправіліся ў пахо_  (______).
Пад асінай Гле_  (______) знайшоў гры_  (______).

6. Утвары па ўзоры словы і формы слоў з падоўжанымі зычнымі.
Узор: колас - калоссе.
Камень  -
Ноч -
Крыло -
Жыць - 
Соль -
Шыць -
Корань - 
Чытаць -

7. Адгадай загадкі. Устаў прапушчаныя апостраф або раздзяляльны мяккі знак.
Адзін л_е, другі п_е,
трэці зелянее і расце.

Ног не маю, а іду,
рук не маю, а б_ю.

Сям_я душ трыста і багата,
ды ўсяго два локці хата.

8.  Падзялі словы для пераносу.
Юлька, кар'ер, сур'ёзны, з'явіцца, Лук'янаў, шампіньёны.  

9.  Устаў патрэбныя літары.
В_сна -  в_снавы -  в_снянка.
Л_д -  л_довы -  л_даход.
Л_с -  л_снік -  л_саруб.
Р_чка -  р_ка -  р_чны.
Г_рад -  г_рады -  г_радок.

10.  Перакладзі словы на беларускую мову. 
Семья, Дарья, воробьи, погода, полотенце, вилка, обложка, почта, почтальон, открытка, ответ.





Алімпіяда 4 чвэрць
______________________________________________________

Рыхтуемся да кантрольнай работы- сакавiк

Кантрольная работа, 2 клас
Варыянт 1

1.    Запішы словы, падкрэслі літары, якія абазначаюць галосныя гукі.
Зубр, лаўка, дзеці, кватэра.
2.    Запішы словы. У дужках абазнач колькасць складоў.
Дошка (..), малюнак(..), верш(..), чараўнік(..).
3.    Запішы сказ, выбяры патрэбныя літары.
Галоўная вуліца (М/м )інска – праспект (Н/н)езалежнасці.
4.    Запішы словы ў алфавітным парадку.
Алесь, Магілёў, Нарач, Вольга.
5.    З дадзеных слоў састаў і запішы сказ.
Сонца, над, узышло, лесам, зімовым.


Кантрольная работа,2 клас
Варыянт 2

1.    Запішы словы, падкрэслі літары, якія абазначаюць галосныя гукі.
Воўк, дачка, рукзак, нажніцы.
2.    Запішы словы. У дужках абазнач колькасць складоў.
Урок (..), памылка(..), зіма(..), сініца(..).
3.    Запішы сказ, выбяры патрэбныя літары.
Самае вялікае возера (Б/б)еларусі -  (Н/н)арач.
4.    Запішы словы ў алфавітным парадку.
Барыс, Полацк, Нёман, Гомель.
5.    З дадзеных слоў састаў і запішы сказ.
     Рыбы, у, вадзе, жывуць, чыстай.
_______________________________________________________________
Сакавiк
Паўтараем усе флеш-карткі.
Дзеці павінны будуць перакласці і запісаць па-беларуску 10 слоў, якія я выбарачна вазьму з розных флеш-картак.

Запомніце беларускія словы па тэме "Назвы прафесій". 
Для гэтага  ГЛЯДЗІ ТУТ.



Запомніце беларускія словы па тэме "Дзеянні чалавека."
Для гэтага ГЛЯДЗІ ТУТ.



Запомніце беларускія  словы па тэме "З`явы прыроды".
Для гэтага ГЛЯДЗІ ТУТ.



Запомніце беларускія  словы па теме "Ежа".
Для гэтага ГЛЯДЗІ ТУТ.



Запомніце беларускія словы па тэме "Месца"
Для гэтага ГЛЯДЗІ ТУТ.



Запомніце беларускія словы па тэме "Школьныя прылады"
Для гэтага ГЛЯДЗІ ТУТ.



Запомніце беларускія словы па тэме "Каляндар"
Для гэтага ГЛЯДЗІ ТУТ.


Запомніце  беларускія словы па тэме "Зімовыя словы"
Для гэтага ГЛЯДЗІ ТУТ
___________________________________________________

Люты

Слоўнікавыя словы

Акварыум, бібліятэка, верабей, відэлец, выйграць, герой, дзверы, дзяўчынка, дождж, калектыў, калідор, кватэра, ластаўка, майстар, медаль, месяц, метро, мяккі, наваколле, надвор'е, памяць, песня, подзвіг, пыласос, Радзіма, рукзак, Рэспубліка Беларусь, свята, спектакль, стадыён, сябар, талерка, тэатр, хадзьба, цвёрды, чацвер, экскурсія, яблык.

__________________________________________________________________________






_______________________________________________________________

Снежань

Паўтараем усе флеш-карткі ад Школьных прылад да Зімовых слоў. 
20.12 будзе пісьмовая самастойная. Дзеці павінны будуць перакласці і запісаць па-беларуску 10 слоў, якія я выбарачна вазьму з розных флеш-картак.



Тэма "Зімовыя словы"

Тэма "Каляндар"

Тэма "Ежа"

Тэма "Мясціны"

Тэма "Дзеці жывёл"

Тэма "Школьныя прылады"


___________________________________________________
Кастрычнiк
Паўтараем усе флеш-карткі за 1 чвэрць. Будзе пісьмовая самастойная. Дзеці павінны будуць перакласці і запісаць па-беларуску 10 слоў, якія я выбарачна вазьму з розных флеш-картак.






Комментариев нет:

Отправить комментарий