Літаратурнае чытанне


Прыкладны спіс літаратуры
3 клас

   1.     Эдзі Агняцвет «Грамацеі», «Параска і падказка», «Свята кнігі»
   2.     Ядвіга Бяганская  «Цяжкая задача»
   3.     Артур Вольскі  «Непералётны вырай»
   4.     Мікола Гіль  «Першы настаўнік»
   5.     Авяр’ян Дзеружынскі  «Алё, Але», «Балбатуха Міла»
   6.     Мар’ян Дукса  «Скарга кнігі», «Хітры дзённік»
   7.     Алесь Жук  «Урок»
   8.     Якуб Колас  «Юрачка»
   9.     Уладзімір Корбан  «Тры вучні»
  10.  Паўлюк Прануза  «Цяжкая дарожка»
  11.  Валянцін Лукша  «Тэлефон»
  12.  Алена Масла  «Як з’явіўся апостраф»
  13.  Міхась Пазнякоў  «Мая бібліятэка»
  14.  Міхась  Лынькоў “Міколка-паравоз”
  15.  Беларускія народныя казкі

Красавік

Прачытайце  апавяданне Я. Брыля «Жыў-быў вожык».

Нашага вожыка тата злавіў у лесе i прынёс у кішэні дахаты. Спачатку вожык ляжаў, як клубок. Як паклалі яго ў кутку, пад мaiм ложкам, так ён i ляжаў. Я наліў яму ў сподачак малака. А вожыку хоць бы штo. Тады я лёг побач з iм на падлозе i пачаў назіраць.
На дварэ змяркалася, i пад ложкам рабілася цёмна.
— Дурненькі ты, — сказала мама. — Ты яго толькі не чапай, ён i сам малако тваё знойдзе.
І праўда, толькі я лёг у ложак i ў хаце зрабілася цixa, як у куточку нешта ціхенька заварушылася. Заварушылася i пачало вось гэтак чмыхаць:
— Ту-ту-ту-пых! Ту-ту-ту-пых!
А потым па дошках падлогі затупацелі маленькія мяккія ножкі.
— А што, не гаварыла я, — сказала мама. — Не палохайце яго, дык ён i малако пачне хлябтаць. I праўда, мы памаўчалі i неўзабаве пачулася, што нехта маленкі хлебча. Не так, як кот, а так, як парасяты, — плямкае. Вожык тупацеў усю ноч, i за гэта мы пачалі называць яго Тупцікам. А за тое, што ён перастаў нас баяцца, я нiколi не забываўся даваць яму есці.
Але не было з кім Тупціку пасябраваць. I стала яму сумна ад гэтага. Каб развесяліць вожыка, зняў аднойчы са сцяны люстэрка i паставіў на падлозе. А вожык падышоў да люстэрка, наставіў лычык, паглядзеў i надзьмуўся, каб настрашыць таго, што ў люстэрку. А той, што ў люстэрку, надзьмуўся таксама, i вось яны абодва разам зрабілі
— Пых!
Мы засмяяліся— i тата, i я, а Тупцік паглядзеў, асцярожненька дакрануўся лычыкам да шкла i як быццам усё зразумеў. Адышоўся i больш не глядзеў у люстэрка.
I мы занеслі Тупціка ў агарод. Яму цяпер весела, добра на волі.

Адкажыце на пытанні:
— Адкуль у сям’і з’явіўся вожык?
— Як людзі адносіліся да вожыка?
— Якую мянушку далі вожыку?
— Чаму вожыка аднеслі ў агарод?

 Гульня «Знайдзі словы»

Б
О
С
Т
Е
Г
К
В
Р
О
Е
Р
Ю
I
Н
Д
Ы
К
Ц
Л
Р
С
А
Б
А
К
А
А
Ч
Д
К
А
Ч
К
А
О
У
Р
Р
А
С
Г
X
М
В
Т
К
О
Т
А
П
Е
В
Е
Н
Ь
Ц
В
Ж
Ы
I
Г
Э
С
Ы
В
Й
А
Л
Ф
Л
Д
Ў
П
А
Р
С
Ю
К
Е















Ліса і мядзведзь

Непаслухмянае куранятка

Казка пра тое, як Павучок з Ветрыкам пасябраваў

Чароўныя рукавічкі

Коцік Петрык і Мышка

________________________________________________________

Пазакласнае чытанне на тэму 
"Зімовая казка".
Да ўрока неабходна:
1) чытаць творы беларускіх пісьменнікаў пра зіму і зімовыя з'явы + рабіць запісы ў дзённік чытача;
2) вывучыць на памяць 1 верш на беларускай мове па тэме пазакласнага чытання (не з падручніка) і размясціць яго разам с ілюстрацыяй у прэзентацыю ТУТ;
3) знайсці 1 прыказку пра зімовыя месяцы ці зімовыя з'явы і размясціць яе на другім слайдзе прэзентацыі ТУТ,  ведаць сваю прыказку на памяць і ўмець тлумачыць.

Комментариев нет:

Отправить комментарий